6 снежня на базе ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа» традыцыйна адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: дэкан Палуян А.Н., дацэнт Воінава А.М., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І, а таксама магістранты: Сцепчанка В.A., Іванюк Г.А., Аніскавец В.С.
Сярод вучняў 9–11 класа была праведзена прафарыентацыйная гутарка з раздачай буклетаў. Настаўнікі, а таксама удзельнікі конкурсу былі праінфармаваны аб перспектывах навучання на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Popular tags










