Навука

  • 07 чэрвень 2022
    Рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў, старшы выкладчык кафедры радыёфізікі і электронікі Андрэй Серада прымаюць удзел у рабоце XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2022, які праходзіць у Шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-арэна". Форум "ТІБО" - унікальная пляцоўка для абмену перадавым міжнародным вопытам, генерацыі інавацыйных ведаў і абмеркавання механізмаў укаранення найноўшых тэхналагічных трэндаў у розныя сектары эканомікі, сацыяльную…
  • 15 Снежань 2021
    8 снежня Інстытутам Канфуцыя была праведзена III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская мова і культура Кітая ва ўсходнеславянскім кантэксце". Дзве папярэднія канферэнцыі па аналагічнай тэматыцы былі праведзены ў 2017 і 2019 гадах. У сёлетняй канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з Беларусі, Кітая, Расіі і Украіны. Сярод іх - прафесара А.М. Гардзей (МДЛУ, г. Мінск) і У.І. Сянкевіч (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С.…
  • 10 лістапад 2021
    Новы крок навуковага супрацоўніцтва ГДУ імя Ф. Скарыны мае шматгадовы паспяховы вопыт правядзення сумесных навуковых даследаванняў з калегамі з Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі (NUST) (Кітай) у галіне вывучэння электрадынамікі метаматэрыялаў і метапаверхняў. Так, у 2018–2019 гг. у рамках сумесных навуковых праектаў былі арганізаваны і праведзены навуковыя семінары з удзелам вучоных з абедзвюх краін. У чэрвені 2018 года ў ГДУ імя Ф. Скарыны адбыўся Беларуска-кітайскі навукова-…
  • 15 кастрычнік 2021
    14 кастрычніка на факультэце гісторыі і межкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX – XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”. Мерапрыемства традыцыйна рыхтавалася калектывам кафедры гісторыі Беларусі і прыцягнула як аўтарытэтных, так і маладых даследчыкаў айчыннай гісторыі і культуры. Сярод іх 7 дактароў і 31 кандыдат гістарычных навук з Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі…
  • 28 верасень 2021
    Іншы раз пазнаёмішся з чалавекам і адразу адчуваеш глыбіню і прыгажосць яго душы, вастрыню розуму, мяккасць сэрца. Менавіта такая сустрэча адбылася ў мяне з загадчыкам кафедры заалогіі, фізіялогіі і генетыкі біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Рыгорам Ганчарэнкам. Рыгор Рыгоравіч — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар, заснавальнік айчыннай навукова-педагагічнай школы малекулярнай і…
  • 04 чэрвень 2021
    Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны бярэ свой пачатак у 1930 годзе з заснавання Гомельскага педагагічнага інстытута. Імя беларускага асветніка ВНУ носіць з 1988 года. Пра тое, як жыве сёння вялікая сям'я і дружная каманда ўніверсітэта, — інтэрв'ю з рэктарам ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргеем Хахомавым: — Сёння ва ўніверсітэце на 12 факультэтах рыхтуюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты па 39 спецыяльнасцях. У цяперашні час навучанне праходзяць каля 9 тысяч чалавек.…
  • 31 май 2021
    28-29 мая ў Мікалаеве (Украіна) праходзіў Міжнародны навукова-метадычны семінар «Україна і Беларусь: гісторыя і сучаснасць. (Праблемы і перспектывы развіцця сучаснай гістарычнай навукі) ». Гэты салідны навуковы форум, які зарадзіўся дзесяцігоддзе таму дзякуючы супрацоўніцтву гомельскіх і мікалаеўскіх гісторыкаў. Ён сабраў больш 40 даследчыкаў з розных універсітэтаў Беларусі і Украіны. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўляюць пяць выкладчыкаў гістарычнага факультэта. У прывітальным слове на…
  • 29 красавік 2021
    Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў уручыў дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук навуковаму супрацоўніку навукова-даследчага сектара Антону Шамыне. Павіншаваць Антона Аляксандравіча таксама прыйшлі яго навуковы кіраўнік В.М. Капшай, старшыня савета К 02.12.02 па абароне дысертацый А.М. Сердзюкоў, намеснік старшыні савета М.В. Максіменка, вучоны сакратар Г.М. Гадлеўская, дырэктар навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута А.У. Рагачоў. А.А. Шамына звязаў…
  • 27 красавік 2021
    Ужо шосты раз на базе эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі”. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі прадстаўнікі пяці каледжаў і ўніверсітэтаў Гомельшчыны: Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся Міжнародны круглы стол “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Расіі. Памяць культуры вечная”, арганізаваны ў анлайн-фармаце сумесна з расійскімі ўніверсітэтамі – Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.Якаўлева і Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. З прывітальным словам ад Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выступіў Алег Міхайлавіч Дземідзенка, прарэктар па навуковай рабоце, доктар тэхнічных навук,…