Новости за февраль 2021

  • 26 люты 2021
    24 лютага на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання адбыўся вэбінар “SAP і значнасць эканамічных ведаў у ІТ-сферы” для студэнтаў 2 і 3 курсаў. Вэбінар правёў прадстаўнік вядучай IT-кампаніі Гомельскага рэгіёна “ИВА-Гомель-Парк” – спецыяліст II катэгорыі аддзялення бізнес-прыкладанняў SAP Арцём Аляксеевіч Малахаў. Арцём Малахаў падрабязна распавёў студэнтам аб значнасці эканамічных ведаў у ІТ-сферы, аб асноўных…
  • 26 люты 2021
    У ГКЦ ужо 23 раз адбыўся форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”. Штогод ён збірае лепшыя каманды першакурснікаў з усіх універсітэтаў вобласці. Тэма ў гэтым годзе – “Студэнты на арбіце”. Яна з’яўляецца своеасаблівай адсылкай да п’есы “Лявоніха на арбіце”, якая належыць пяру слаўнага сына Гомельшчыны, вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Андрэя Макаёнка, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы святкавалі летась.…
  • 26 люты 2021
    У 2021 годзе спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, мысляра Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Гэта падзея мае вялікае значэнне для ўсёй культурнай супольнасці. У адзначэнне юбілею Ф.М. Дастаеўскага кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства арганізавала праграму культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, цэнтральная падзея якой – Міжнародны навуковы форум “Спадчына Ф.М. Дастаеўскага і…
  • 25 люты 2021
    З 24 па 26 лютага ў Гродне праходзіць Рэспубліканскае свята “Гродна – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2021”. У праграме мерапрыемстваў – адукацыйныя пляцоўкі, выставы, спектаклі і нават урачысты мітынг. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць чацвёра студэнтаў: Марыя Юркова (біялагічны факультэт), Дзмітрый Дрэйзін (факультэт матэматыкі і ТП), Іван Рызеўскі (геолага-геаграфічны…
  • 25 люты 2021
    25 лютага факультэт замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны далучыўся да віншаванняў партнёраў з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва з 25-годдзем заснавання ВНУ. Па запрашэнні казахскіх калегаў выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы і кафедры рамана-германскай філалогіі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Foreign Language Education: Content and Technologies for Training…
  • 25 люты 2021
    24 лютага адбылася сустрэча студэнтаў юрыдычнага факультэта з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэем Анатольевічам Злотнікавым. Андрэй Анатольевіч расказаў пра свой удзел у працы Усебеларускага народнага сходу, ахарактарызаваў асноўныя напрамкі дыскусій, якія праходзілі ў працэсе работы сходу, прадставіў праект рашэнняў Усебеларускага народнага сходу. Студэнты ўважліва слухалі…
  • 25 люты 2021
    24 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Усеўкраінскага навукова-практычнага семінара “Інавацыі, практыка і перспектывы развіцця фізічнай культуры і спорту” з Цэнтральнаўкраінскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Уладзіміра Вінічэнка (г. Крапіўніцкі, Украіна). Адкрыў семінар рэктар Цэнтральнаўкраінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта…
  • 25 люты 2021
    24 лютага ў Мінску адбыўся фінал юбілейнага 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Прадстаўнікі ГДУ кожны год прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, дэманструючы ўнікальныя распрацоўкі і інавацыйныя рашэнні. Стваральнік праекта “Хутар Мёбіуса”, пераможца 9 сезону “100 ідэй для Беларусі”, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…
  • 25 люты 2021
    Студэнты 1 курса гістарычнага факультэта спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый. Міжнародны турызм” прынялі ўдзел у Міжнароднай анлайн-алімпіядзе для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, арганізаванай факультэтам замежных моў Марыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя) на тэму “Краіны Еўрапейскага саюза”. Пытанні алімпіяды насілі гісторыка-культуразнаўчы характар і меркавалі…
  • 24 люты 2021
    У канферэнц-зале адбылася справаздачная канферэнцыя прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў ГДУ. На парадак дня было вынесена пытанне аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор і Пагадненне паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па сацыяльна-эканамічных пытаннях на 2019-2022 гг. На сходзе было даложана аб выкананні…
  • 23 люты 2021
    Поздравляю вас с праздником! Желаю вам крепкого здоровья, счастья, благополучия, мира, побед в любых начинаниях, быстрых и смелых решений на благо нашей Родины! Сергей Хахомов, ректор университета  
  • 23 люты 2021
    23 лютага – свята мужнасці і адвагі. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мітынгі і вахты памяці ля брацкіх магіл і мемарыялаў. Студэнты і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаўся мітынг каля брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан. Жывыя кветкі і рытуальны вянок як сімвал смутку…
  • 23 люты 2021
    23 лютага – свята мужнасці і адвагі, гонару і вернасці воінскаму абавязку. 23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны. У ГДУ імя Францыска Скарыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Адным з такіх стала віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў з ліку супрацоўнікаў універсітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы першы прарэктар Андрэй Віктаравіч Крук і старшыня прафкама супрацоўнікаў Мікалай Генадзевіч Галіноўскі…
  • 22 люты 2021
    Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны па ўсёй рэспубліцы праходзіць шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Гэтае свята сапраўды сімвалізуе мужнасць, гонар, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і суверэнітэту роднай краіны. Калектыў студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГДУ імя Францыска Скарыны па традыцыі не застаўся ў баку. Так, студэнткі біялагічнага факультэта ўсклалі кветкі да мемарыяла,…
  • 20 люты 2021
    У Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расійская Федэрацыя) пры падтрымцы Сочынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў, Пскоўскага рэгіянальнага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, Пскоўскага абласнога саюза туріндустрыі, Камітэта па рэалізацыі праграм прыгранічнага супрацоўніцтва і турызму, Адміністрацыі горада Пскова адбылася Расійская навукова-практычная канферэнцыя па праблемах развіцця…
  • 19 люты 2021
    19 лютага факультэт фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Усерасійскай з міжнародным удзелам навукова-практычнай відэаканферэнцыі маладых навукоўцаў “Фізічная культура і спорт у суб’ектах Расійскай Федэрацыі: сацыяльна-педагагічныя, прававыя, гістарычныя аспекты” з Інстытутам фізічнай культуры Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адкрыў дадзеную канферэнцыю дырэктар Інстытута фізічнай культуры,…
  • 19 люты 2021
    У ГДУ імя Францыска Скарыны вялікая ўвага надаецца арганізацыі культурнага адпачынку для калектыву ўніверсітэта. Асноўную ролю ў гэтай значнай справе іграе студэнцкі клуб. Супрацоўнікі падраздзялення аказваюць усебаковую падтрымку любому, хто імкнецца далучыцца да мастацтва, творчасці. Штогод клубаўцы заваёўваюць шматлікія ўзнагароды на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Зусім нядаўна ў Мінску адбыўся фінал…
  • 19 люты 2021
    З 21 лютага 2000 года штогод па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў свету. Напярэдадні свята, 18 лютага, на філалагічным факультэце прайшоў тэматычны ўрок роднай мовы, падрыхтаваны беларускімі, турэцкімі, туркменскімі студэнтамі і магістрантамі пры ўдзеле выкладчыкаў кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.Ф. Асенчык, В.М. Мельнікавай, І.Г.…
  • 19 люты 2021
    19 лютага на юрыдычным факультэце ў анлайн-фармаце (платформа Zoom) прайшла I Міжнародная канферэнцыя «Інавацыйная парадыгма развіцця сістэмы права», арганізаваная Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны і Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Узбекістана, Расійскай Федэрацыі, Украіны (Мінск, Ташкент, Масква, Кіеў…
  • 19 люты 2021
    18 лютага стартавала Міжнародная анлайн-алімпіяда па выкладанні англійскай мовы сярод студэнтаў групы адукацыйных праграм “Падрыхтоўка настаўнікаў замежнай мовы”, арганізаваная кафедрай тэорыі і практыкі замежных моў філалагічнага факультэта Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва сумесна з прадстаўнікамі ВНУ-партнёраў з Беларусі і Узбекістана. З боку факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага…
  • 19 люты 2021
    Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта, актывісты арганізацыі БРСМ прынялі ўдзел у XIII Пленуме гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». На форуме прысутнічалі прадстаўнікі гарадской вертыкалі ўлады, лідары грамадскай арганізацыі, прарэктары ўніверсітэтаў Гомеля па выхаваўчай працы. За асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» граматамі ўзнагароджаны рэктар…
  • 19 люты 2021
    У Гомелі стартаваў абласны форум студэнцкай моладзі “Зімовая вясёлка”. Яго праграма пачалася са спартыўнай эстафеты “Кропка старту” ў Палацы лёгкай атлетыкі. Для ўдзелу ў ёй кожны ўніверсітэт Гомельшчыны прадставіў каманду з 10 студэнтаў-першакурснікаў. Самых моцных і хуткіх вызначалі ў сямі відах выпрабаванняў. Па выніках спаборніцтва ўпэўненую перамогу атрымала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска…
  • 18 люты 2021
    18 лютага, Гомель / Кар. БЕЛТА /. Моладзь павінна з адказнасцю ставіцца да місіі быць будаўнікамі будучыні – у тым ліку і ўсёй дзяржавы. Такое меркаванне выказаў сёння ўдзельнік VI Усебеларускага народнага сходу, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Аляксей Зайцаў на арганізаванай у ВНУ дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай вынікам ВНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Моладзь…
  • 18 люты 2021
    Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя абумовіла лічбавізацыю розных сфер жыцця. Кардынальныя змены назіраюцца ўсюды, у тым ліку на рынку эканамічных прафесій. Якімі ведамі і навыкамі павінны валодаць сучасныя фінансісты, каб стаць запатрабаванымі спецыялістамі? Пра гэта мы даведаліся на кафедры фінансаў і крэдыту эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Будучыя фінансісты ў музеі грошай…
  • 18 люты 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачынаюць рыхтаваць спецыялістаў у галіне камп’ютарнай бяспекі і абароны інфармацыі. Набор на адпаведную спецыяльнасць пачнецца на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій у 2021 годзе. Нельга не пагадзіцца, што пытанні бяспекі ў інфармацыйнай сферы становяцца ўсё больш актуальнымі. Камп’ютары, смартфоны, разнастайныя гаджэты, праграмныя прадукты суправаджаюць…
  • 17 люты 2021
    У пашыраным маштабе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» праведзены анлайн-семінар «Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы профільных органаў дзяржаўнага кіравання – Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела спорту і турызму Гомельскага…
  • 16 люты 2021
    На базе выставачнай залы ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча пад назвай “Афганістан – памяць і боль”. Нагадаем, 15 лютага афіцыйна адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства, арганізаванае па ініцыятыве СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі ўніверсітэта» гістарычнага факультэта, сабрала ў зале студэнтаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў і, вядома ж, непасрэдных удзельнікаў вайны ў Афганістане.…
  • 15 люты 2021
    15 лютага ў анлайн-рэжыме адбыўся фінал конкурсу «Дэбют-5», у якім па запрашэнні прадстаўнікоў факультэта рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта студэнты 3 курса факультэта замежных моў Валерыя Лявонава, Вольга Качова і Марына Кішко атрымалі магчымасць ацаніць свае ўменні працаваць з тэкстам на занятках па англійскай мове са школьнікамі рознага ўзросту. Студэнткі самастойна ў кароткі тэрмін…
  • 15 люты 2021
    Загадчыку кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта, прафесару Акадэміі ваенных навук Расіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Івану Афанасьеву прысуджана прэмія імя А.А. Свечына 2 ступені Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Такой высокай узнагародай Іван Мікалаевіч адзначаны за ваенна-гістарычную працу «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы і праўда». Па словах аўтара, кніга, якая…
  • 15 люты 2021
    12 лютага студэнты групы БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай, а таксама дэкан факультэта А.М. Палуян і выкладчыкі-метадысты д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская і к.ф.н. дац. А.В. Брадзіхіна паўдзельнічалі ў майстар-класе “Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”, праведзеным…
  • 15 люты 2021
    Трэці год у пачатку лютага геолага-геаграфічны факультэт праводзіць маштабнае мерапрыемства – Геаграфічны чэмпіянат “Беларусь і Расія ў геаграфічнай карціне свету”. У гэтым годзе ў правілы інтэлектуальнага спаборніцтва з-за эпідэміялагічнага становішча былі ўнесены карэктывы, але гэта не перашкодзіла сабраць вялікую колькасць удзельнікаў. Арганізатары чэмпіянату: геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны,…
  • 13 люты 2021
    Такое меркаванне ў інтэрв’ю sb.by выказаў дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Андрэй Кастэнка: – Адным з прыярытэтаў развіцця на пяцігодку павінна стаць павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, у прыватнасці кіравання дзяржактывамі. Каб павысіць выніковасць работы дзяржпрадпрыемстваў, у яго кіраўніка павінны быць стымул і адпаведная матывацыя. Гэта датычыцца ў першую чаргу…
  • 13 люты 2021
      27-гадовы дэлегат Усебеларускага народнага сходу гамяльчанін Аляксей Зайцаў – чалавек яркі, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Фізік-інжынер, юрыст, магістр, выкладчык. Падчас вучобы на факультэце фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны быў сакратаром пярвічкі БРСМ. Неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Удзел ва Усебеларускім народным сходзе для яго – важная падзея ў жыцці, а найбольш цікавіць…
  • 12 люты 2021
    Чуньцзэ – пачатак новага года па традыцыйным кітайскім месяцовым календары – перакладаецца як Свята вясны, гэта найважнейшая ўрачыстасць сямейнага ўз’яднання. Кожны жыхар Паднябеснай напярэдадні Новага года імкнецца патрапіць у родны дом, каб сустрэцца за сямейным сталом з блізкімі.   Чэнь Лань: на поўначы Кітая вялікую ўвагу надаюць святочнаму сталу, у меню абавязкова ўваходзяць восем страў, якія сімвалізуюць багацце і…
  • 11 люты 2021
    XІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы “школа – універсітэт – прадпрыемства” адбылася на базе ГДУ імя Ф. Скарыны. У гэтым годзе быў скарэкціраваны фармат канферэнцыі – яна прайшла ў анлайн-рэжыме. Да дыскусіі падключыліся прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама вучоныя з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Кітая. На пленарным…
  • 10 люты 2021
    10 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча студэнтаў 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» з Вадзімам Шклярыкам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, і прэзентацыя фільма «Гаворкі Беларусі». Вадзім Аляксандравіч распавёў, што ідэя стварэння такога фільма ўзнікла…
  • 10 люты 2021
    Тэлеканал СТВ працягвае знаёміць жыхароў краіны з дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. У якім напрамку развіваецца айчынная навука і чым жывуць рэгіянальныя ВНУ Беларусі, расказаў рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў. Доктар фізіка-матэматычных навук упершыню ўдзельнічае ва Усебеларускім народным сходзе. Прадстаўляць на…
  • 10 люты 2021
    9 лютага ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры адбылося пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Наш універсітэт прадстаўляў студэнт факультэта матэматыкі і ТП, старшыня студэнцкага савета ГДУ Дзмітрый Дрэйзін. З прывітальным словам выступіла Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таццяна Анатольеўна падкрэсліла асаблівую ролю…
  • 08 люты 2021
     Летась праваслаўныя вернікі адзначылі 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці— адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі, якая на працягу стагоддзяў лічыцца цудатворнай. Ікону шанавалі многія пакаленні нашых суайчыннікаў, таксама як і жыхары іншых краін. Пра гісторыю выяўлення ў Рыме ў ХVIII стагоддзі фрэскавага малюнка Жыровіцкай іконы Божай Маці расказаў дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных…
  • 05 люты 2021
    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Сярод узнагароджаных – прафесар кафедры радыёфізікі і электронікі, доктар тэхнічных навук, дацэнт Максім Анатольевіч Ярмоленка. Доктарскую дысертацыю “Фарміраванне палімерутрымліваючых пакрыццяў з прадуктаў дыспергіравання мішэняў патокам нізкаэнергетычных электронаў, іх…
  • 05 люты 2021
    З 1 лютага для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па міжкультурных камунікацыях, перакладчыкаў-рэферэнтаў на гістарычным факультэце ўніверсітэта да працы прыступіла новая кафедра міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму. Для развіцця новага кірунку дзейнасці выкладчыкі кафедры – загадчык Таццяна Віктараўна Пачынак, старшы выкладчык Вікторыя Юр’еўна Сабалевіч і выкладчык Таццяна Іванаўна Астапенка, прайшлі…
  • 04 люты 2021
    У пачатку 2021 года стыпендыі Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны 69 перспектыўным аспірантам з усёй краіны. Сярод іх і прадстаўнік ГДУ імя Ф. Скарыны Алесь Дакукін. Трэці год ён працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 56 Гомеля імя А. А. Вішнеўскага.  Аспірант Алесь Дакукін лічыць, што творчасць Алеся Разанава адна з самых нетрадыцыйных у літаратуры. Фота аўтара   Чаму я стаў настаўнікам? Яшчэ…
  • 04 люты 2021
    1-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў. Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне…
  • 03 люты 2021
    Было незвычайна пагодна першымі лютаўскімі днямі, каб проста так усім гэтым любавацца. І з гэтай прычыны тэму практычных заняткаў па рускай мове мы перарабілі да патрэбаў дня, вызначыўшы яе як “Зімовыя віды спорту”, і практычна ажыццявілі на ходкай лыжні за Сожам. І як аказалася, гэта было “метадычна слушна”. Дзіўна, але сапраўды жывую, азартную цікавасць да лыж праявілі нашыя слухачы з Конга, Турцыі, Кітая, а таксама…
  • 03 люты 2021
    15-20 снежня на базе Ялецкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.А. Буніна (Расія) праходзіла адкрытае анлайн-першынства па дэманстрацыі тэхнікі жангліравання футбольнага мяча, у якім прынялі ўдзел больш за 70 студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Цікавасць да спаборніцтваў праявілі прадстаўнікі больш чым дзесяці рэгіёнаў Расіі, сярод якіх Рэспубліка Крым і Рэспубліка Якуція, Пскоўская, Арэнбургская, Валгаградская, Тамбоўская,…
  • 02 люты 2021
    2 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны на факультэце псіхалогіі і педагогікі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўручэнне дыпломаў магістра. Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі 18-ці магістрантам завочнай формы навучання прысвоена ступень магістра па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”. Гэтаму папярэднічаў паўтарагадавы курс навучання ў магістратуры. Пераважная большасць тэм магістарскіх…
  • 02 люты 2021
    Адкрыты Кубак Беларусі па сучасным пяцібор'і (мужчыны, жанчыны) адбыўся ў Гомелі з 29 па 31 студзеня. За тытул змагаліся 85 лепшых пяціборцаў нашай краіны, у тым ліку і дзеючыя чэмпіёны свету. Віншуем студэнта 4 курса факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, майстры спорту Рэспублікі Беларусь Яўгена Арла, які стаў лепшым сярод мужчын і падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Мы ганарымся Яўгенам і жадаем…
  • 02 люты 2021
    На філалагічным факультэце адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Руская філалогія. Камп’ютарнае забеспячэнне» другога выпуску кітайскіх студэнтаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю першай ступені па інтэграванай праграме. – Гэта ўжо другі выпуск студэнтаў Шанхайскага інстытута, якія прыехалі ў наш універсітэт. Згодна з праграмай…
  • 01 люты 2021
    На базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Гомельскага дзяржуніверсітэта прайшоў ХХII абласны адкрыты конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. У гэтым годзе ён упершыню праведзены ў новым фармаце: канкурсанты прэзентавалі свае праекты анлайн. Для ўдзелу ў “ТэхнаІнтэлекце” было зарэгістравана 85 удзельнікаў з устаноў адукацыі 18 раёнаў Гомельскай вобласці і абласнога цэнтра. – Асноўнай мэтай…
  • 01 люты 2021
    Загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер прыняў удзел у праграме "Добры вечар, Гомель!", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна.
  • 01 люты 2021
    Складана пераацаніць ролю маладых вучоных у развіцці сучаснай навукі, грамадства, дзяржавы. Спецыялісты ў сваіх галінах, яны генерыруюць новыя ідэі, прапануюць нестандартныя шляхі вырашэння задач. Менавіта такім таленавітым даследчыкам з’яўляецца старшыня Савета маладых вучоных Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны старшы выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў МУРАШКА. Вячаслаў Мурашка чатыры…
  • 01 люты 2021
    Геаграфія міжнародных сувязяў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пастаянна пашыраецца. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце дзейнічае 177 дагавораў аб супрацоўніцтве з замежнымі ўніверсітэтамі і арганізацыямі больш чым з 25 краін свету. У ліку найбольш маладых партнёраў ГДУ – адукацыйныя і навуковыя цэнтры Узбекістана. Як паведамляе дэкан факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі Дзмітрый…